Затрымана за каментарыі ў сацсетках.
Алу абвінавацілі ў тым , што на працягу двух гадоў - з кастрычніка 2020 года па верасень 2022 года - яна пакідала каментары ў тэлеграме. Яны нібыта ўтрымлівалі абразы Лукашэнкі і супрацоўнікаў міліцыі і "ненарматыўную лексіку і выказвалі негатыўную ацэнку ў бок прадстаўнікоў улады". Зуева прызнала віну.
У Алы анкалагічнае захворванне крыві, пры вынясенні прысуду суд гэта да ўвагі не прыняў.


















