Пасля 15-сутачнага адміністрацыйнага арышту супраць жыхаркі Менска Алы Новікавай распачалі крымінальную справу.
Спачатку тэлефон жанчыны праверылі і высветлілі, што яна падпісаная на “экстрэмісцкі” тэлеграм-канал “Чкалава Інфа", дзе зрабіла рэпост.
Ужо ў ІЧУ ў інтэрнэце знайшлі фота Новікавай з пратэстаў.
