17 кастрычніка 2021 года Ала патэлефанавала па хатнім тэлефоне на нумар 102 і нецэнзурна выказалася на адрас Лукашэнкі, пасля чаго была ўзята пад варту да суда.
У снежні 2021 года Ала была прызнана вінаватай і прыгаворана да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яна была вызваленая з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе да ўступлення прысуду ў законную сілу.


