Алісе ставяць у віну адно тэлеграм-паведамленне, напісанае ўвечары 28 лютага 2022 года (на 4-ы дзень поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны).
Каментарый быў напісаны ў тэлеграм-чаце «Беларускі Гаюн Chat» (чат, звязаны з каналам "Беларускі Гаюн", у якім адсочвалася перамяшчэнне расійскіх войскаў па тэрыторыі Беларусі). У тэксце ўтрымліваецца слова «пацукі», і дзяржабвінавачанне трактуе гэта як тое, што адносіцца да Лукашэнкі. Акрамя таго, на судзе пракурор указваў, што дадзенае слова з'яўляецца ненарматыўным.
Па падліках праваабаронцаў была вызвалена 18.08.2023 цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.


















