Аліну затрымалі 29 лістапада 2020 года і даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска за "ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Паводле абвінавачання, у РУУС яна пагражала міліцыянеру, сарвала з яго маску, вырывалася, штурхала і ўкусіла яго за сцягно. Першапачаткова ёй прызначылі 13 сутак адміністрацыйнага арышту, але ў снежні 2020 года яе зноў узялі пад варту ў межах крымінальнай справы і пазней асудзілі за "гвалт над міліцыянтам".
Вызвалена ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.



















