Алеся, маці дваіх дзяцей і жонка палітвязня Максіма Сяргеенкі, была затрыманая ў выніку масавага рэйду сілавых структур у студзені 2024 года, накіраванага на сваякоў палітвязняў і людзей, якія дасылалі пасылкі і лісты зняволеным.
21 лютага суд Кастрычніцкага раёна Магілёва разгледзеў справу Алесі ў межах “Дэкрэта №7” “Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе”. Па гэтым дэкрэце ў Беларусі судзяць тых, супраць каго была праведзена масавая праверка ў канцы студзеня 2024 года. Тады супрацоўнікі КДБ спрабавалі высветліць, хто атрымліваў прадуктовую дапамогу з-за мяжы ў рамках дзейнасці арганізацыі INeedHelp, прызнанай так званым "экстрэмісцкім фармаваннем".
У ліпені 2024 года Алесю судзілі па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.


















