Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна ў адным з тэлеграм-чатаў пакінула абразлівы каментар у бок Лукашэнкі пад ягоным партрэтам. Да суда яна знаходзілася пад вартай.
Алеся мае сярэднюю тэхнічную адукацыю, працуе галоўным спецыялістам па тэндэрнай працы ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю.
Жанчыну вызвалілі ў зале суда.
