Аляксей быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ў студзені 2022 года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Мінску.
Вызвалены ў кастрычніку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.





