Аляксей быў затрыманы 27 ліпеня 2021 года ў рамках крымінальнай справы па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Раней, у дзень выбараў 9 жніўня 2020 года, яго затрымалі на выбарчым участку і збілі на Акрэсціна. 16 жніўня ён выйшаў на марш і паказаў гематомы ад збіцця — пратэстоўцы напісалі ў яго на спіне "Усіх не заб'еш", і гэты момант быў зняты каля КДБ. Таксама ён удзельнічаў у Маршы 25 кастрычніка 2020 года, дзе з БЧБ-сцягам залез на дах сваёй машыны і крычаў "Жыве Беларусь".
У верасні 2021 года Аляксей быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў траўні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.






