Раённая газета напісала пра падставу для крымінальнай справы: «знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення ў цэнтры горада Лепеля, паблізу ад адміністрацыйнага будынка, навідавоку ў старонніх грамадзян, з мэтай здзеку з дзяржаўнага сімвала Рэспублікі Беларусь – Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, выказваючы тым самым абразлівае стаўленне да дзяржаў. ім палотнішчам Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым сарваў кранштэйн з месца яго мацавання і пашкодзіў драўлянае дрэўка, пасля чаго Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з дрэўкам аднёс на вуліцу Валадарскага ў г.Лепелі, дзе пакінуў на вуліцы і ўцёк».
Па сутнасці, з дзяржаўным сцягам нічога не адбылося, пацярпелі хіба толькі дрэўка і кранштэйн. Але раёнка падкрэслівае, што гэтае «іншадумства» маглі бачыць іншыя людзі.

