Аляксея затрымалі ў снежні 2021 года, і да прысуду ён знаходзіўся пад вартай.
У сакавіку 2022 года Аляксея прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Менску, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Пазней Аляксей пакінуў Беларусь.
У снежні 2024 года ў межах спецыяльнай вытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні ўзмацнення віду пакарання. Вынік паседжання невядомы.

