Аляксей быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «здзек з дзяржаўных сімвалаў», і прыгавораны да абмежавання волі без накіравання. Аднак пасля апеляцыйнага пратэсту пракурора пакаранне ўзмацнілі, і яму прызначылі абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены ў траўні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
