Аляксей быў затрыманы ў снежні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту ў СІЗА.
У сакавіку 2022 года яго асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія прайшлі ў 2020 годзе ў Мінску, і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


