З канца кастрычніка 2022 года мужчыну трымалі пад вартай, праз месяц яго перавялі пад хатні арышт. Пасля прысуду раённага суда зноў узялі пад варту.
Крымінальную справу завялі праз інцыдэнт з дзяржаўным сцягам РБ.
Паводле абвінавачання, у адзін з дзён на ганку сельсавета А Г.Аброва (Івацэвіцкі р-н) сабралася кампанія з 5 чалавек, сярод тых, хто сабраўся быў і Аляксей. Хлопцы выпівалі і раптам Аляксей вырашыў забрацца па вадасцёкавай трубе і зняць дзярж сцяг. Пры гэтым мужчына зламаў трубу, а сцяг паклаў на ганак. Дзяўчына з гэтай жа кампаніі падняла сцяг і прыставіла яго да сцяны.
Гэтую гісторыю прадстаўнікі абвінавачвання кваліфікавалі як здзек над дзяржаўным сцягам РБ.
Восенню 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.


