Пераследаваныя па палітычных матывахВымушаная эміграцыя

Аляксей Іванавіч Зуевіч

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Аляксей Зуевіч – беларускі грамадскі актывіст, сябра партыі "Народная Грамада".

У жніўні 2020 года мужчыну затрымлівалі ў Ельску. На наступны дзень суд Ельскага раёна прызнаў Аляксея Зуевіча вінаватым у "парушэнні парадку арганізацыі і правядзенні масавага мерапрыемства" і прызначыў яму 10 сутак арышту.

Як расказвалі сябры актывіста, нагодай стала тое, што ён раздаваў у цэнтры Ельска ўлёткі ў падтрымку Святланы Ціханоўскай. Міліцыя расцаніла гэта як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

У маі 2021 года мужчыну зноў затрымалі і правялі ў яго ператрус.

У лістападзе 2026 года яго завочна асудзілі па крымінальнай справе. Згодна з рашэннем суда, яму інкрымінавалі "іншае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве і яе прадстаўнікам у правядзенні дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь". Справу разглядалі ў парадку спецыяльнай вытворчасці.

Прысуды

Вырак суда 06.11.2026
13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 1000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Аляксей Іванавіч Зуевіч
Родны горад:
Ельск
Дзень нараджэння:
07.08.1970
Артыкулы:

Храналогія

  1. 2022
  2. ~09.03.2022

    Змяненне статусу

    Вымушаная эміграцыя

  3. 2026
  4. 06.11.2026

    Вырак суда 06.11.2026

    13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 1000 базавых велічынь штрафу (завочны суд), Магілёўскі абласны суд