Аляксей — пластычны хірург першай кваліфікацыйнай катэгорыі. Ён быў затрыманы 2 лютага 2023 года на працоўным месцы. За «рэпосты» яго двойчы асудзілі па адміністрацыйным артыкуле, і ён знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна, але на волю не выйшаў: пасля заканчэння сутак яго перавялі ў жодзінскую турму № 8 у межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У красавіку таго ж года Аляксея асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем.






