Аляксея затрымалі 4 лістапада 2020 года ў Менску разам з бубначамі. Пры затрыманні яго збілі, а потым прыгаварылі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў "масавых беспарадках" і ўдзеле ў пратэстных акцыях. Таксама быў канфіскаваны ягоны аўтамабіль.
Па падліках праваабаронцаў мусіў выйсці на волю ў ліпені 2026 года.







