Невядома, калі мужчыну затрымалі, але апошні раз ён быў анлайн на сваёй старонцы ва «УКантакце» 29 снежня 2022 года, хоць раней заходзіў туды рэгулярна.
Вядома, што ў 2015 годзе мужчына жыў у Польшчы. А ў 2019-м і 2021-м пісаў, што жыве ў Нямеччыне, займаецца штучным інтэлектам і працуе ў нямецкай кампаніі EDEKA GmbH/WITRON. Яго асноўныя месэнджэры былі прывязаныя да нямецкага нумара, а паштовую скрыню на нямецкім дамене, гэта значыць у Нямеччыне ён жыў увесь час.
Па дадзеных «Кіберпартызан», Навагродскі з 2011 года афіцыйна ў Беларусі не працаваў, мае траіх дзяцей ад розных жанчын.
Як піша «Наша Нiва» , Аляксей цікавіцца філасофіяй і ўдзельнічаў у тэматычных канферэнцыях – да прыкладу, у красавіку 2021-га рабіў даклад «Свядомасць і штучны інтэлект» на навуковай канферэнцыі «Філасофія і выклікі сучаснасці», якую арганізоўвала Акадэмія навук Беларусі.
У паведамленні прэс-службы гаворыцца, што асуджаны ў сакавіку-красавіку 2022 года, размясціў у "экстрэмісцкім" чаце паведамленні, накіраваныя на "абвастрэнне напружанасці ў грамадстве, дэстабілізацыю абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь". Таксама пісаў «негатыўныя паведамленні і каментары, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь» і зневажаюць службовых асоб і Лукашэнку.
Герман на судзе прызнаў сваю віну часткова.
18 снежня 2024 г. у судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска адбудзецца разгляд справы Аляксея "аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага віду і змены ўмоў рэжыму".





