Пасля пачатку вайны ва Ўкраіне мужчына на некаторы час з'ехаў у Грузію. Але, па ўсім відаць, пазней вярнуўся ў Беларусь, піша выданне.
Калі і пры якіх абставінах ён быў затрыманы , а таксама падрабязнасці абвінавачанняў пакуль не раскрываюцца.
Сіленка скончыў БНТУ ў 2012 годзе, дзе атрымаў прафесію архітэктара. Ён таксама вядомы як бубнач і ўдзельнік музычных праектаў, такіх як ОХ. РА, БУЛЬВАР, Mnsr. Gustav і іншых.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Аляксей Сіленка.




