Затрыманы за каментары пакінутыя ў 2020 годзе.
Аляксей быў затрыманы 3 траўня 2023 года, і яму быў прызначаны 15-сутачны адміністратыўны арышт па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкай» прадукцыі). На волю ён так і не выйшаў, бо супраць яго распачалі крымінальную справу за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх, а таксама за каментары, якія ён пакідаў у інтэрнэце яшчэ ў 2020 годзе: "Закупляйце феерверкі , шашкі, лазеры, каскі, шчыткі, рэспіратары і дадзім адпор фашызму! Трэба дэцэнтралізаваць у кожным раёне выходзіць, блакаваць дарогі, паралізаваць увесь рух. ".
Вядома, што Аляксей нарадзіўся ў Гомелі, працаваў экспедытарам, мае сярэдне-спецыяльную адукацыю.
6 кастрычніка 2023 г. разглядалася апеляцыйная скарга Аляксея.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
