Падчас рэферэндуму на выхадзе з участку для галасавання да Аляксея падышлі некалькі міліцыянтаў у цывільным, ён спрабаваў ад іх уцячы, а пры затрыманні схапіўся за форму і нібыта адарваў гузік, за што і была заведзеная крымінальная справа.
Вядома, што ў магілёўскай калоніі №15 Аляксею выпісалі спагнанне і пазбавілі яго перадачы.
22.06.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.






