Аляксея затрымалі 23 лютага 2021 года і да суда ўтрымлівалі ў СІЗА. У жніўні 2021 года яго асудзілі за "актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушалі грамадскі парадак" — за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Мінску, а таксама за замах на крадзеж.
Акрамя таго, прадпрыемства "Мінсктранс" заявіла грамадзянскі пазоў аб пакрыцці шкоды на суму амаль 29 тысяч рублёў.
На момант затрымання Аляксей меў непагашаную судзімасць і адбываў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ; да заканчэння тэрміну заставалася 2 месяцы і 3 дні.
У лістападзе 2023 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.









