Аляксей — беларускі баец ММА, шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе, заслужаны майстар спорту Беларусі. Ён быў затрыманы 10 жніўня 2020 года на цэнтральнай плошчы Маладзечна. Пасля двух тыдняў у РАУС і СІЗА яго адпусцілі пад хатні арышт. Калі Аляксей не з'явіўся на першае судовае паседжанне 19 лістапада 2020 года, яго абвясцілі ў вышук.
У студзені 2021 года яго затрымалі ў Маскве і праз паўгода экстрадавалі ў Беларусь, нягледзячы на забарону Еўрапейскага суда па правах чалавека. Аляксей быў асуджаны па абвінавачанні ў супраціве супрацоўнікам міліцыі.
28 снежня 2022 года быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.






