У канцы траўня 2024 года дзяржаўныя СМІ паведамілі пра затрыманне на беларуска-літоўскай мяжы двух грамадзян Беларусі: адзін з іх знаходзіўся ў міжнародным вышуку і спрабаваў нелегальна перасекчы мяжу з Літвой, другі быў кіроўцам.
Аляксандр на "пакаяным відэа" прызнаўся , што ў 2021 годзе пакідаў каментары з "ухвалой" дзеянняў Андрэя Зельцэра, які загінуў у перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком. Вядома, што Аляксандр доўгі час пражываў у ЗША.
У лютым 2025 года яго асудзілі па чатырох крымінальных артыкулах, аднак вынік прысуду пакуль невядомы. Таксама паведамляецца, што мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.
Выйшаў на волю ў студзені 2026 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.



