Аляксандра, намесніка дырэктара фірмы па вытворчасці спецтранспарту, затрымалі ў чэрвені 2021 года ў рамках крымінальнай справы па артыкуле аб распальванні сацыяльнай варожасці. У жніўні таго ж года яго асудзілі за 13 каментароў, пакінутых у тэлеграм-чаце «Смаргонь-чат», у якіх, паводле версіі абвінавачання, ён рэзка негатыўна выказваўся аб дзеяннях міліцыі падчас пратэстных акцый пасля прэзідэнцкіх выбараў, а таксама дапускаў заклікі да гвалту.
У чэрвені 2024 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.


