Былыя палітзняволеныяВызвалены

Аляксандр Уладзіміравіч Кутас

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Аляксандр, бяздомны з Мінска, у 2021 годзе каля дзесяці разоў затрымліваўся па адміністрацыйным артыкуле за «несанкцыянаванае пікетаванне». Пратаколы складаліся за плакаты, на якіх звычайна адлюстроўваўся сцяг БССР і змяшчаліся просьбы аб дапамозе. У адзін з выпадкаў яго затрымалі за БЧБ-плакат з тэкстам: «Вярніце мне дзяцінства, юнацтва мне вярніце, і першае каханне. Дапамажыце забыць лагеры і няхай жыве Народная Рэспубліка Беларусь».

Паводле звестак, на Акрэсціна ён правёў не менш як 130 сутак адміністрацыйнага арышту. Часцей за ўсё Аляксандра затрымлівалі ля станцыі метро «Каменная Горка», дзе ён праводзіў час з ламінаваных таблічкамі і збіраў сродкі на жыццё. Часам яго можна было ўбачыць з дробнымі жывёламі. Вядома, што агулам ён правёў каля 22 гадоў у месцах пазбаўлення волі.

1 снежня 2021 года ён быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў» і змешчаны ў СІЗА да суда.

У сакавіку 2022 года Аляксандра прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.

Вызвалены ў верасні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Прысуды

Вырак суда 02.03.2022
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прычасныя да рэпрэсій

Юлія Аляксандраўна Блізнюк
Юлія Аляксандраўна Блізнюк
Суддзі18 кастрычніка 2026
Месца:
суд Фрунзенскага раёна г. Мінска
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
02.03.2022
Падрабязней
Юлія Іванаўна Чыж
Юлія Іванаўна Чыж
Суддзі20 ліпеня 1990
Месца:
суд Фрунзенскага раёна г. Мінска
Тып:
Адміністрацыйныя справы
Дата:
01.07.2021
Падрабязней
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Наглядчыкі20 красавіка 1978
Месца:
СІЗА-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Аляксандр Уладзіміравіч Кутас
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Пратэсты 2020 Менск
Родны горад:
Мінск
Дзень нараджэння:
12.06.1962
Знаходзіўся ў:
СІЗА-3, Гомель, вул. Кніжная 1А, 246003
Артыкулы:
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2021
  2. 01.07.2021

    Адміністрацыйны суд

    Адміністрацыйны арышт (30 сутак), суд Фрунзенскага раёна г. Мінска, суддзя Юлія Іванаўна Чыж

  3. 01.12.2021

    Перавод

    СІЗА-1 — У зняволенні

  4. 2022
  5. 02.03.2022

    Вырак суда 02.03.2022

    1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, суд Фрунзенскага раёна г. Мінска

  6. ~15.06.2022

    Перавод

    СІЗА-3 — У зняволенні

  7. 21.09.2022

    Змяненне статусу

    Вызвалены