Па версіі абвінавачання, Калпак размясціў у верасні 2020 года ў адкрытым доступе ў Telegram-чаце "негатыўныя каментарыі ў адрас супрацоўнікаў АУС, дзяржаўных служачых, прадстаўнікоў улады, у якіх заахвочваў і заклікаў да гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў названых сацыяльных груп". Таксама мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён з 8 жніўня па 28 верасня 2020 года ў Мінску з выкарыстаннем публікацый у Telegram-чаце, у якім складалася больш за 8,5 тысячы чалавек, "неаднаразова размяшчаў тэкставыя артыкулы, у якіх ён заклікаў вадзіцеляў ствараць заторы на дарогах, сабатаваць выхад на працу і пратэставаць".
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю восенню 2025 года.





