Аляксандр быў асуджаны ў студзені 2025 года па артыкулах "абраза Лукашэнкі", "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або розніцы", "абраза прадстаўніка ўлады" і "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім" і прыгавораны да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.




