Інжынер-канструктар "Нафтана", з'яўляецца намеснікам кіраўніка незалежнага прафсаюза працаўнікоў "Нафтана". Яго затрымалі 27 верасня 2021 года на працоўным месцы. У Наваполацкім Гаўсе на мужчыну склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). Правапарушэнне, на думку міліцыянераў, у тым, што на сваёй старонцы ў Instagram "Аляксандр распаўсюдзіў інфармацыйны прадукт, уключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". Да пісьмовых матэрыялаў справы быў далучаны скрыншот публікацыі, на якім мужчына стаіць з плакатам "Я/мы TUT.бай".
Справу Аляксандра 1 кастрычніка разгледзела суддзя Наваполацкага раёна Зінаіда Балаболава. Балонкін на судзе сваю віну не прызнаў і спрабаваў даведвацца, як міліцыянты выявілі, што гэта старонка ў Instagram менавіта яго. Па словах Аляксандра, у яго няма асабістай старонкі, таму ён не ведае, каму належыць публікацыя. Нягледзячы на гэта, суддзя Балаболава арыштавала мужчыну на 15 сутак менавіта за "экстрэмісцкі" лагатып на фота ў Instagram.
У жніўні 2023 года яго затрымалі разам з іншымі ўдзельнікамі незалежнага прафсаюза "Нафтана": Вольгай Брыцікавай і Аляксандрам Кухарэнкам.
