14 лютага 2024 года Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу супраць прадстаўнікоў і ўдзельнікаў ініцыятывы "Кадравы рэзерв для Новай Беларусі", створанай Аб'яднаным пераходным кабінетам. Пазней тэлеканал ОНТ паказаў 14 затрыманых па гэтай справе, а прапагандыст Ігар Тур заявіў, што цягам года разам з сілавікамі ўдзельнічаў у праслухоўванні лекцый праграмы.
Таксама праўладныя каналы апублікавалі відэа з удзелам Аляксандра, у якім ён пацвердзіў свой удзел у ініцыятыве.
У снежні 2024 года ён быў асуджаны па артыкулах "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Праграма "Кадравы рэзерв для Новай Беларусі", запушчаная ў лістападзе 2022 года, была накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў для работы ў дзяржаўных органах і правядзення рэформ.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.


