Аляксандр Пашкевіч - гісторык і публіцыст, былы намеснік рэдактара часопісаў "ARCHE Пачатак" і "Наша гісторыя", з'ехаў з Беларусі пяць гадоў таму. У дзень прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года ён быў затрыманы на выбарчым участку №103 у Менску, дзе прысутнічаў у якасці журналіста пры падліку галасоў.
Восенню 2026 года стала вядома аб тым, што рэжым РБ аб'явіў Аляксандра ў вышук па крымінальнай справе.
Па словах Аляксандра , падставай для крымінальнага пераследу сталі гутаркі з яго ўдзелам на YouTube-канале Malanka Media, у якіх разглядаліся пытанні моўнай палітыкі ў Беларусі і грамадскія падзеі. У лютым 2023 года МУС аб'явіла гэты медыяпраект "экстрэмісцкім фарміраваннем".