Аляксандр вучыўся на чацвёртым курсе Беларускага інстытута права. 6 лютага 2022 года яго разам з сябрам выпадкова затрымалі ў Мінску, прыняўшы за злодзея або закладчыка. У тэлефоне Аляксандра знайшлі відэа з Маршу 16 жніўня 2020 года і фота спецтэхнікі каля стадыёна «Дынама», якое ён адправіў у чат-бот Nexta. Яго абвінавацілі ў пасобніцтве ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і амаль тры месяцы трымалі ў СІЗА. За гэты час яго адлічылі з інстытута — за некалькі месяцаў да атрымання дыплома.
У красавіку 2022 года Аляксандра прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Міністэрства транспарту і камунікацый, дзе ён праходзіў пераддыпломную практыку, прад’явіла яму іск за «блакаванне дарог».
Пазней Аляксандр пакінуў Беларусь.
У студзені 2025 года ў рамках спецыяльнага вядзення адбылося завочнае судовае пасяджэнне па пытанні ўзмацнення віду пакарання. Вынік пасяджэння невядомы.




