Грамадзянін РФ. Па версіі абвінавачання , Аляксандр знаходзіўся ў нецвярозым стане, калі ноччу 19 чэрвеня 2023 года ён нібыта спачатку сарваў сцяг, замацаваны на сцяне адной з крам. Пасля - зняў яшчэ адзін сцяг з дому ў Мінску паблізу станцыі метро, пасля чаго перадаў яго супрацоўніку метрапалітэна. Пасля гэтага ён нібыта зняў сцяг з фасада будынка аддзялення РУП "Белпошта" і пакінуў яго ля ўваходу. У канцы дзеянняў мужчына нібыта сарваў палотнішча яшчэ аднаго сцяга, якое кінуў на прыпынку грамадскага транспарта і падпаліў яго. У гэтую ж ноч Аляксандр нібыта падпаліў пластыкавы кантэйнер для адходаў. Аляксандр Смірноў падчас суда не прызнаў віну. Ён расказаў, што зрываў сцягі, калі быў нецвярозы, бо хацеў пакінуць сабе памяць аб знаходжанні ў Беларусі і павесіць іх у сябе дома. Намеру зневажаць дзяржаўныя сімвалы ён пры гэтым не меў. Адзін са сцягоў ён падпаліў выпадкова, а на месцы аднаго са здарэнняў наогул адсутнічаў. Аляксандр адзначыў, што па гэтаму эпізоду ён даў папярэднія паказанні пад фізічным і эмацыйным націскам з боку супрацоўнікаў міліцыі .
Вядома, што Аляксандр мае судзімасць: у красавіку 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 205 (крадзеж), ч. 1 арт. 339 (хуліганства) да трох месяцаў арышту. Ён быў вызвалены пасля адбыцця пакарання.
У красавіку 2026 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.



