Аляксандр на судзе распавёў, што ўвечары 30 кастрычніка 2021 года пайшоў у краму за прадуктамі. У той час на ім былі надзеты бесправадныя навушнікі, па баках якіх меліся налепкі ў выглядзе герба «Пагоня», якія ён купіў каля трох гадоў таму.
Міліцыянт вырашыў, што той незаконна пікетуе і вырашыў яго затрымаць, нягледзячы на тое, што быў на выходным і ў грамадзянскай форме.
Сакалоўскі, калі да яго ў дварах падышоў участковы, падумаў, што на яго нападаюць — адбылася бойка.
Мужчыну ўсё ж затрымалі і арыштавалі на 15 сутак за незаконны пікет навушнікамі ў краме, а потым супраць яго распачалі крымінальную справу за супраціў участковаму.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў 2023 годзе цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
