Былы супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Шклярава, экскурсавод.
Аляксандра называлі "легендай Веткаўскага музея", "любімым экскурсаводам". Ён захапляўся краязнаўствам яшчэ з юнацтва, любіў бываць у экспедыцыях і збіраць старажытныя рэчы. Некаторыя нават выкупляў за ўласныя грошы. У апошні час Аляксандр не працаваў у музеі. Яго забралі ў войска ў канцы 2022 года, а пасля службы ў музей не вяртаўся. Паводле звестак "Флагштока", незадоўга да затрымання Аляксандр паспеў папрацаваць на дзяржаўным тэлебачанні. Да гэтага ён не раз даваў каментары дзяржаўнай прэсе.
3 мая 2024 года Аляксандр прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 2 ст. 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).


