Аляксандр быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Мінску, калі ён разам з сябрамі стаяў у счэпцы.
Па падліках праваабаронцаў ён быў вызвалены ў студзені 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

