Па матэрыялах абвінавачання , Аляксандр 20.11.2020 года, затым 19.12. 2021 года, а таксама з лютага па май 2022 года са свайго мабільнага тэлефона «Xiaomi Redmi 7A» размясціў у мэсэнджэры Telegram некалькі паведамленняў, у якіх «змяшчалася відавочна негатыўная ацэнка супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вайскоўцаў, а таксама групы асоб, аб'яднаных па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці. ". Таксама ён размясціў у сетцы Інтэрнэт каментары з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі, у якіх даваў "яўна негатыўную ацэнку асобы кіраўніка дзяржавы, прыніжаў яго гонар і годнасць".
04.04.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.









