Аляксандра затрымалі за пратэсты 2020 года. На відэа на праўладных каналах ён кажа, што [10 жніўня 2020] "знаходзіўся на праезнай частцы ў Брэсце на праспекце Машэрава і выкрыкваў пратэстныя лозунгі".
У тэлефоне ў яго знайшлі фота "чырвона-белага сцяга": Аляксандр гаворыць, што сфатаграфаваў такі сцяг за мяжой. Аўтары посту напісалі , што беларус нядаўна вярнуўся з Польшчы.
