Аляксандр — архітэктар і гітарыст гурта Awakening Our Memories. Быў затрыманы 2 жніўня 2022 года за рэпост ва «УКантакце» відэа з YouTube-канала «ByPol» пад назвай «Раман Бандарэнка. Генпракуратура хавае выканаўцаў забойства». Яму прызначылі 10 сутак адміністрацыйнага арышту, аднак пасля іх адбывання на волю ён не выйшаў — супраць яго распачалі крымінальную справу па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У лістападзе 2022 года Аляксандра прызналі вінаватым і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.




