Аляксандра асудзілі за каментар пад пасадай аб кіраўніку адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебску Сяргею Сташэўскаму, які, паводле звестак публікацыі, прымушаў настаўнікаў перапісваць пратаколы выбараў. Гэта ўжо быў не першы працэс у Віцебску за абразу Сташэўскага.
Па падліках праваабаронцаў, увесну 2024 года Аляксандр быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.



