У роліку ад сілавікоў Аляксандр Якута адчыняе ім дзверы і яго затрымліваюць, пасля ў кватэру ўваходзіць група захопу са шчытом. На відэа менчука прымусілі сказаць, што ён быў затрыманы "за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе". На адным з маршаў ён быў "у вобразе шатландскага вікінга".
Мяркуючы па дадзеных праваабаронцаў , у жніўні 2020 года Якута А.П. ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за "парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў" (ч. 1 арт. 23.34 папярэдняй рэдакцыі КаАП).
