Аляксандр больш за восем гадоў ён прапрацаваў у Беларускім дзяржаўным цэнтры акрэдытацыі (БДЦА). Там ён пачынаў з пасады вядучага эксперта і ў выніку даслужыўся да намесніка начальніка аддзела, займаючыся ацэнкай сістэм кіравання і ўнутранымі аўдытамі.
Згодна з адкрытымі звесткамі , з канца 2019 года Кандратовіч пайшоў з дзяржпрадпрыемства ў прыватны сектар. У 2020 годзе ён стаў кіраўніком кансалтынгавай кампаніі AKKREDO, сузаснавальнікам ТАА "КалібСІ Бел" і ўвайшоў у праўленне Асацыяцыі лабараторый "Кампетэнтнасць".
Аляксандр захапляецца прыборамі і электронікай. Таксама мужчына любіць падарожнічаць - ён з сям'ёй перыядычна ездзіў у ЕС да самага затрымання. Невядома, затрымалі яго на мяжы ці забралі з дому.

