На відэа Аляксандр расказвае, што працуе трэнерам па караце і яму прад'явілі абвінавачанне ў тым, што ён зняў відэа ваеннай тэхнікі і выклаў яго ў «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал. Таксама затрыманы паведаміў, што ў 2020 годзе развешваў стужачкі на слупах і знаках і расклейваў улёткі ўздоўж дарогі.
19.04.2024 адбылося апеляцыйнае пасяджэнне суда, прыгавор уступіў у сілу.



