Супрацоўнік кампаніі па вытворчасці шчытоў "Электратэма". У праўладным відэа ён кажа , што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у маршах. У роліку выкарыстоўваюць скрыншоты паведамленняў, якія мужчына пакідаў у тэлеграме: «Трэба, каб сцягі былі ў кожным акне. Замучацца хадзіць», «Ды я ўжо і сцяг намаляваў, і лісцікі А4 развесіў».
У Аляксандра трое дзяцей (4, 7 і 9 гадоў).
