Паводле абвінавачання , Дзюба пакінуў публікацыі, якія прыніжалі гонар і годнасць Лукашэнкі і ўтрымлівалі «ненарматыўную форму моўнага выказвання» ў адносінах да яго.
Таксама ён размясціў у сацсетках публікацыі з фатаграфіямі міліцыянтаў, суправадзіў іх тэкстам з негатыўнай ацэнкай. Сярод іх былі выявы супрацоўнікаў ізалятараў часовага ўтрымання са свастыкай, Лукашэнка з імправізаванай шыбеніцай.
Мужчына прызнаў віну поўнасцю. Ён распавёў, што зрабіў рэпост інфармацыі на Facebook.
Усе пацярпелыя заявілі, што публікацыя прычыніла ім маральную шкоду.
Вясной 2024 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
