Увесну 2021 года супраць Аляксандра ўзбудзілі крымінальную справу пра абразу прадстаўніка ўлады. У ліпені 2022 года яго затрымалі ў Мінску і змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна.
У снежні 2022 года Аляксандра прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады», прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пазней Аляксандр пакінуў Беларусь.
У кастрычніку 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні ўзмацнення віду пакарання. Вынік паседжання невядомы.

