Аляксандр, былы афіцэр, які асудзіў гвалт з боку сілавікоў пасля выбараў 2020 года, быў затрыманы ў Століне 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зэльцэра.
У верасні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкуле "распальванне варожасці" і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў жніўні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.



















































