1 снежня 2021 года Аляксандра затрымалі ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мазыры ў жніўні 2020 года. Пацярпелымі па справе прызналі супрацоўнікаў міліцыі, галоўным з іх — начальніка ДАІ Мазырскага РАУС Валянціна Пілера. Па іх хадайніцтве суд зрабілі закрытым.
У красавіку 2022 года Аляксандра прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкулах «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх» і «Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў студзені 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

