13 лістапада быў затрыманы Аляксандр Сезень. У ягонай кватэры ў шматкватэрным доме, што па вуліцы Гарбатава, быў праведзены ператрус. Па некаторых звестках адбыўся таксама пазнейшы начны ператрус, калі сам Сезон, які мае значныя праблемы са здароўем, знаходзіўся ў шпіталі. Што яму збіраюцца інкрымінаваць - пакуль невядома.
Аляксандр неаднаразова затрымліваўся міліцыяй яшчэ да 2020 года, ён вёў цяжбу з рознымі дзяржаўнымі структурамі і пісаў скаргі.
За кратамі мужчына страціў траціну сваёй вагі, прайшоў праз жорсткія ўмовы ШІЗА, адмаўляўся супрацоўнічаць з аператыўнікамі і сутыкнуўся са здзекамі турэмных лекараў. Яго вызвалілі вясной 2026 года проста з-пад кропельніцы ў турэмным шпіталі.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).

