У 2016 годзе хлопец скончыў Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж, а пасля паступіў у Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя Сахарава БДУ, дзе ў 2021 годзе атрымаў дыплом медыцынскага фізіка.
На "Атамтэх" жа Аляксандр і ўладкаваўся працаваць інжынерам дазіметрычнага аддзела і праграмістам. З рэзюмэ Аляксандра выглядае, што ён адмысловец высокага ўзроўня на стыку IT і ядзернай фізікі.
У сацсетках Аляксандр часцей за ўсё каментаваў нешта па-беларуску — пра кіно, мовы, мемы. У вольны час ён уносіў фундуш у праекты з адчыненым зыходным кодам на Github.
